«За нашу і вашу cвабоду!». Dzieciuki запісалі сынгл да 270-годзьдзя Касьцюшкі (прэм’ера!)
Напярэдадні выхаду новага альбому «Рэха» гарадзенскі гурт прэзэнтаваў на Tuzin.fm песьню «Тадэвуш Касьцюшка».
Dzieciuki адмыслова падгадалі дату прэм’еры — менавіта 4 лютага 1746 году ў фальварку Марачоўшчына, што на Берасьцейшчыне, нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі. У яго гонар ставяць помнікі, называюць вуліцы, плошчы, паркі, масты, горы, нават востраў і горад былі названыя ягоным імём. Свой унёсак ва ўшанаваньне земляка робяць і гарадзенскія музыкі. «Для нас Тадэвуш Касьцюшка — увасабленьне гонару і годнасьці народу, які жыве на той самай зямлі, што дала яму жыцьцё. Гэты змагар-рамантык жыве ў кожным з нас — тых хто шукае лепшага і справядлівага», — заяўляе гурт Dzieciuki з нагоды прэм’еры песьні.
«Тадэвуш Касьцюшка» ўвойдзе ў новы альбом «Рэха», рэліз якога заплянаваны на канец лютага. Гэты твор далучыцца да аўдыёчарту на Tuzin.fm з 8-га туру.
Ужывую «Касьцюшку» ды іншыя песьні гурта можа будзе пачуць пад час іх сэту на прэміі «Даём рады» 27 лютага, а таксама на прэзэнтацыі альбому ў 12 сакавіка ў Беластоку. Удакладняецца таксама дата і месца менскага канцэрту.
Dzieciuki — Тадэвуш Касьцюшка (музыка гурта, словы Алесь Дзянісаў/Дзяніс Жыгавец). Зьмяшчаецца са згоды гурта.
Tuzin.fm, фота Аляксея Смаленскага
Радзімай ён лічыў наш палескі край.
Праслыў ён ваяром сярод варожых зграй.
І псы-маскалі, і ангельскія сабакі
Вылі, калі ім надзіралі сракі!
І ў Рацлавіцкай бітве, і пад Саратогай
Трымаўся берасьцейскі шляхціц годна!
І ордэн Цынцыната і «Віртуці Мілітары»
На грудзёх ня ўсе насілі генэралы!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
І чарнаскурых слуг і сялян прыгонных
Касьцюшка адпусьціў на волю.
Бо ўсё жыцьцё лічыў, што роўныя правы
Ад нараджэньня дадзены вялікім і малым!
Ня важна каму — людзям ці народам —
Калі маюць мужнасьць, калі маюць гонар!
І кожны народ мае права на свабоду!
І заклікаў Касьцюшка, сын трох народаў:
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
За нашу і вашу свабоду!
І ў Віцебску 26-га сакавіка на прэзентацыі альбома.
Выдатна! Едзем на Дзецюкоу, а не Брутта)
КАМЕНТАВАЦЬ