Naviband. Застанемся ўдвох, пакінуўшы ўвесь натоўп (аўдыё+відэа)
У зімовым туры на TuzinFM Naviband прэзэнтуе жывы запіс песьні «Не пакідай», зроблены ў студыі Belsat Music Live.
Студыйная вэрсія «Не пакідай» упрыгожыла трэці альбом каманды Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук. Ужывую Naviband сыграў яе на здымках праграмы Belsat Music Live. «У ёй пяецца пра жаданьне захаваць усё самае лепшае паміж лірычнымі героямі, — кажа Арцём. — Ён і яна расказваюць свае перажываньні, свой смутак, але ў кожнага застаецца надзея, якая дае магчымасьць казаць: не пакідай мяне».
Глядзець цалкам выданьне Belsat Music Live з удзелам Naviband
У сьнежні Naviband прэзэнтуе свой новы альбом «Адной дарогай» разам з кліпам на песьню «А дзе жывеш ты» ды зьбіраецца ў тур па Беларусі ў падтрымку рэлізу. Квіткі на канцэрты ў Сьветлагорску, Берасьці і менскім Prime Hall ужо ў продажы. Падрабязнасьці — у афіцыйнай суполцы гурту.
Naviband — Не пакідай (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі)
TuzinFM
Наперадзе яшчэ гісторыі, мары
Насуперак усяму ў думках трымаю
Навокал успамін зазьзяе прастора
Адценьне маёй душы бясконцае мора
Колькі дзён?
Колькі дзён мы нібыта камэты?
Колькі дзён?
Колькі дзён да канца будзем верыць?
І я адзін і ты адна
І нам з табой адны сумненьні
І гэта быццам бы вясна
Але на сэрцы толькі цені
Я як ніколі за табой
Адшукай мяне ў цемры
Не пакідай мяне
Застанемся ўдвох, далёка ня трэба
Пакінуўшы ўвесь натоўп, і не пасьпеем
Колькі дзён?
Колькі дзён мы нібыта камэты?
Колькі дзён?
Колькі дзён да канца будзем верыць?
І я адзін і ты адна
У нам з табой адны сумненьні
І гэта быццам бы вясна
Але на сэрцы толькі цені
Я як ніколі за табой
Адшукай мяне ў цемры
Не пакідай мяне
КАМЕНТАВАЦЬ