Nutekі. Маё першае слова «кахаць» (аўдыё/відэа)
Гурт Nutekі прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на TuzіnFM cвой дэбютны беларускамоўны трэк «Так кахаць», які быў запісаны жыўцом у студыі праграмы Belsat Musіc Lіve.
«Так кахаць» — гэта беларускі перасьпеў аўтарскай кампазыцыі «Take My Heart». Менавіта яе музыкам захацелася перакласьці на сваю мову. Вакаліст каманды Міша Накарашвілі кажа, што дагэтуль яны ня мелі досьведу перакладу, таму вырашылі зьвярнуцца да прафэсіяналу ў гэтай справе — музыкі, паэта і перакладчыка Мікіты Найдзёнава. «Мікіта даў згоду на супрацу і калі ён даслаў першы куплет і прыпеў нам адразу ж стала зразумела, што гэта трапляе, што гэта зойдзе, што гэта крута», — распавядае Міша. Менавіта з гэтай песьні Nutekі пачалі жывы сэт у праграме Belsat Musіc Lіve.
Глядзець цалкам выданьне Belsat Musіc Lіve з Nutekі
Nutekі не выключаюць, што і надалей у іхным рэпэртуары будуць зьяўляцца песьні на беларускай мове. За навінамі каманды можна сачыць праз афіцыйную суполку.
Nutekі — Так кахаць (музыка Міхаіла Накарашвілі, словы Мікіты Найдзёнава)
TuzіnFM
Не хацеў, як прасьцей
І цябе сустрэў.
І наскрозь, як іскрой
Працінае стрэл.
Тут азарт,
Што чакае нас далей.
Наўздагон, як азон
За дажджом лавіць.
Новы дзень павядзе
Да сваіх лавін.
І адчуў,
Што чакае нас далей.
І так кахаць,
Што агонь
У вачах
І вакол.
На дваіx
Падзяліць
Млечны шлях.
Так кахаць
Так кахаць
Перажыць перадых
І лятаць ізноў.
Не лічыць уначы
Каляровых слоў.
І забыць,
Што чакае нас далей.
Выдумляй, як Зямля
Прыпыняе бег.
Даражэй кожны жэст
І твой рух цяпер.
Успрымай,
Што чакае нас далей.
КАМЕНТАВАЦЬ