
Navi: лета, мора, галька і цягнік (аўдыё)
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Navi прадстаўляе песьню «Не засынай». Музыкі сьцьвярджаюць, што яна мае рэкрэацыйны эфэкт.
«Не засынай» — плён сумеснай працы Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук, удзельнікаў дуэту Navi, што намінаваўся на дэбют-2013 на прэміі «Героі году». Арцём распавядае, што гэты твор быў напісаны на моры, падчас адпачынку. Дапісвалася па дарозе дамоў у цягніку. «У гэтай песеньцы — лета, мора, галька, цягнік», — кажа музыка. А Ксенія дадае: «Пад гэтую песьню проста хочацца адпачываць у думках, заплюшчыць вочы ды ўяўляць што-небудзь самае прыгожае для сябе». Выканаўцы лічаць, што ў іх творы ўвасабляецца гармонія чалавека з чалавекам ды чалавека з прыродаю.
У лютым 2014 году Navi выдалі свой дэбютны альбом пад назвай «Лови», куды і ўвайшла кампазыцыя «Не засынай». Ужывую ў самы бліжэйшы час яе можна пачуць на канцэрце 8 сакавіка ў клюбе «Графіці». Музыкі ўжо маюць пляны па запісе другой кружэлкі для якой ужо напісаныя песьні. Паколькі да Ксеніі і Арцёма далучыўся яшчэ адзін музыка, то цяпер няслушна называць іх дуэтам. Гурт Navi можна пабачыць улетку на шэрагу фэстаў, як у Беларусі, так і ў Польшчы з Расеяй. Ад каманды Сяргея Бабкіна гурт атрымаў прапанову выступіць на фэстывалі «Дружба». Музыкі да ўсяго падтрымліваюць адносіны з Дыянай Арбенінай, так што і з гэтага можа быць плён. Таксама гурт цяпер удзельнічае ў адборы на фэст «The Best City.UA». За ўдзел у ім беларускіх музыкаў можна прагаласаваць тут.
Tuzin.fm, фота — Андрэй Сьвятлоў
Navi — Не засынай (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Целам на Зямлі, думкамі ў вышыні, з марамі да мяжы
Таямніцамі навальніцу затрымай, толькі не засынай
Прыпеў: Паляцім за вольным ранкам, паспрабуй бесьперастанку
Нездарма сустрэліся, калі настаў сапраўдны час
І расправіць крылы лёгка, паглядзі, як блізка сонца, бліскавіцай моцна твой адзіны воблік на маёй душы
на маёй душы
Незабыўны стан, пераблытаны фінал
надзеі не сапсаваў.
Захапленьнямі трапім мы за небакрай, ты толькі не засынай
Пр.
Ціха зьберажы, ціха зьберажы моманты лета
Музыка гучыць, тое, што вакол, усё адпаведна
Ціха зьберажы, ціха зьберажы моманты лета
Музыка гучыць, тое, што вакол, усе адпаведна
Добра спяваюць.
Уаў! Прыемны музон! Такі "кач"...
Дзесьці ў рэстаране - супэр!
І выкананьне прыемнае.
Спампаваў)))
Красавцы
КАМЕНТАВАЦЬ