Віктар Сямашка
Музыка, паэт, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 ў Менску. Упершыню выйшаў на сцэну ў 1998 годзе ў складзе гурта «Кузьнец і Сяманя». Граў у гуртах «Князь Мышкін», «Нагуаль», Mouches A L'Orange, «Балцкі Субстрат», выступае разам з Раманам Ярашам, гуртом Tonqixod. Як сольны выканаўца запісаў і выдаў больш за 10 альбомаў. Пераможца конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta (2013).Concerto Grosso #15
Гурт Fantastic Swimmers выдаў запісаны ў Варшаве «Concerto Grosso #15». Адметнасьць рэлізу ў тым, што музыка да яго была напісаная графічнымі сымбалямі.
Tota
«Віктар Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтавалі антытаталітарны альбом «Tota». Запіс унікальны, бо кожная кампазыцыя выконваецца музыкамі толькі аднойчы і больш ніколі ня можа прагучаць.
Паддон
«Віктар Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуюць у альбомным чарце на TuzinFM свой новы канцэртны альбом «Паддон», у запісе якога ўзялі ўдзел былыя ўдзельнікі гурту TonqiXod і брытанскі саксафаніст.
Zero Nero
«Віктар Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуе ў альбомным чарце працу «Zero Nero», заснаваную на паэзіі лідэра праекту ды Ўладзя Лянкевіча і на спантаннай калектыўнай імправізацыі.
Марсаў дзень
Праект «Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM альбом «Марсаў дзень», які быў запісаны ў менскім музэі Азгура і выдадзены на бэльгійскім нэт-лэйбле Tape Safe.
Матавіла
Новы альбом авангарднага праекту «Сямашка ды Кумпанія» прысьвечаны менскаму мікрараёну, якога афіцыйна няма, але ў якім аўтар жывае ад нараджэньня.
Зьмяіны цар
Праект «Віктар Сямашка ды Кумпанія» апублікаваў на Tuzin.fm альбом «Зьмяіны Цар», цалкам створаны на словы Максіма Багдановіча.