Разьбітае сэрца пацана
Гурт, заснаваны студэнтамі Ўнівэрсітэта культуры пры канцы 90-х вакалістам і гітарыстам Дзянісам Тарасенкам (гурт "Склеп") і клявішнікам Паўлам Гарадніцкім. Пад сучаснай назвай выступае з 2006. Адметнасьць творчасьці ў тым, што ўсе песьні выконваюцца на "трасянцы". Мае студыйны альбом "Не налівай" (2011).Мая мінуўшчына
Гурт «Разьбітае сэрца пацана» прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM песьню «Мая мінуўшчына». Першы беларускамоўны трэк калектыву — вернуты зь небяцьця гіт беларускага року канца 1990-х.
Культавы
У адмысловым джазавым туры на TuzinFM гурт «Разьбітае сэрца пацана» прэзэнтуе песьню «Культавы» ў джазавай вэрсіі, якая была запісаная з гуртом Apple Tea для навагодняга тэлешоў «10 год прыгод».