Людзі на балоце
Гурт з Горадні, які паўстаў на падмурку акустычнага адгалінаваньня гурта "КальЯн". Заснаваны ў 2011. Аўтар большасьці песень і вакаліст - Алесь Дзянісаў ("КальЯн", Dzieciuki). У 2012 на Tuzin.fm прадставіў дэбютны альбом, прысьвечаны антыбальшавіцкім паўстаньням у Беларусі. Рыхтуе другі альбом на верш заходнебеларускіх паэтаў.«Людзі на балоце» разыходзяцца пасьля прэм’еры новага альбому (відэа)
Лідэр праекту Алесь Дзянісаў абвесьціў пра тое, што ў такім складзе і пад такой назвай музыкі больш выступаць ня будуць.