IQ48
Гурт створаны ў 2000 у Менску. Да 2002 працаваў у рэп-стылістыцы, з 2002 як жывы калектыў, граючы сумесь гіп-гопу, ска, панку. Адны зь пераможцаў фэсту "Басовішча-2003", шматразовыя хэдлайнэры фэсту надалей, удзельнікі Be2gether-2007. Гіты "Выйсьце", "Сьвятло ў цемры", "Схаванае сэрца", "Вясна-красна" траплялі ў лік найлепшых песень сэзону на "Тузіне Гітоў". У дыскаграфіі тры студыйныя альбомы.Яўген Бузоўскі сышоў з IQ48. Будучыня гурту пад пытаньнем
Сузаснавальнік і гітарыст IQ48 адыграў апошні канцэрт у складзе каманды.
IQ48 запісалі альбом «Бруд» (+відэа новай песьні)
Гэта будзе чацьверты студыйны поўнафарматнік, які выйдзе праз паўзу ў пяць гадоў.
Аляксандар Ракавец адзначае 32 гады! (відэа)
27 жніўня дзень народзінаў спраўляе Аляксандар Ракавец — рэп- і рок-выканаўца, аўтар песень і вакаліст гурту IQ48.
Павал «Фройд» Зыгмантовіч вярнуўся ў IQ48 (відэа)
Адзін з заснавальнікаў і франтмэнаў IQ48 вярнуўся да справаў свайго гурту.
IQ48 выклаў «Зброю» (аўдыё)
Гурт IQ48 прадставіў у сеціве сынгл «Зброя», у які ўвайшлі дзьве новыя песьні «Зброя» і «Гарэлка».
IQ48 анансуе сынгл «Зброя»
Гурт IQ48 абвесьціў пра падрыхтоўку сынглу «Зброя», куды ўвойдзе дзьве новыя песьні – уласна «Зброя» і «Гарэлка». Абодва творы неаднаразова гучалі ўжо на канцэртах каманды. Рэліз абяцаецца ў самы бліжэйшы час, але канкрэтнай даты не называецца.