Майтай
Гурт заснаваны ў 2005. Спачатку выступаў пад назвай "Тайland". Грае пост-панк з элемэнтамі шугэйзынгу ды клясычнага панку. Сьпявае па-расейску і па-беларуску (з 2014) Дэбютны дыск "Бангкок-рок" (2008) увайшоў у топ-10 альбомаў году па вэрсіі Experty.by. У красавіку 2014 прадставіў на Tuzin.fm першы беларускамоўны сынгл "Полымя". Склад: Андрэй "Тай" Дзяркоў (вакал, гітара), Павал Трацяк (гітара), Алесь Мышкевіч (бас), Павал Мамонаў (бубны).Андрэй Дзяркоў: мала крычаць «Беларусь!» (аўдыёпрэм’ера)
Лідэр гурта «Майтай» у вялікім інтэрвію распавёў чаму ён кінуў тэлекар’еру на БТ і павесіў на аватарку «Пагоню», прызнаўся, што яго зусім не цікавяць сатырычныя жанры і прадставіў новую песьню па-беларуску, зробленую зь любоўю да Nine Inch Nails.