Майтай
Гурт заснаваны ў 2005. Спачатку выступаў пад назвай "Тайland". Грае пост-панк з элемэнтамі шугэйзынгу ды клясычнага панку. Сьпявае па-расейску і па-беларуску (з 2014) Дэбютны дыск "Бангкок-рок" (2008) увайшоў у топ-10 альбомаў году па вэрсіі Experty.by. У красавіку 2014 прадставіў на Tuzin.fm першы беларускамоўны сынгл "Полымя". Склад: Андрэй "Тай" Дзяркоў (вакал, гітара), Павал Трацяк (гітара), Алесь Мышкевіч (бас), Павал Мамонаў (бубны).Андрэй Дзяркоў зьдзейсьніў учынак (відэа)
Гурт «Майтай» даў рэдкі канцэрт, у межах якога ўпершыню выканаў песьню «Полымя».