
Paulinn
Праект сьпявачкі Паліны Цімохінай. Пераможца конкурсу "Белазаўскі акорд-2012" у намінацыі "Найлепшая аўтарская песьня" ("Бяжы" Насты Шпакоўскай). Выступала ў складзе гурту "Своё небо". Сольны праект заснавала ў 2013, прадставіўшы на Tuzin.fm дэбютны сынгл "Трымай мяне". Да 2018 году выступала пад назваю Pauline, пасьля зьмяніла яе на Paulinn.Paulinn. З Немэнам сам-насам
Паўліна Цімохіна з гурта PAULINN прэзентавала EP паводле Чэслава Немэна – Z Niomanam Sam-Nasam, які называе сваім дэбютам у якасці перакладчыка, інструменталіста і аранажыроўшчыка.
«Мадуляцыя» ад Paulinn — найлепшы альбом сэзону на TuzinFM (аўдыё)
Рэліз з чатырох трэкаў абноўленага праекту Паліны Цімохінай стаў найлепшым альбомам сэзону 2018/2019 паводле выбару наведнікаў TuzinFM.
Paulinn: «Трэба верыць у сябе» (аўдыё)
Пераможцам альбомнага чарту ў 4-м туры стаў ЕР «Мадуляцыя» праекту Paulinn. Cьпявачка Паліна Цімохіна цешыцца, што слухачы прынялі яе экспэрымэнт.
Paulinn. Годная беларуская поп-музыка ў #BML (поўнае відэа)
Сьпявачка Паліна Цімохіна, названая адкрыцьцём у беларускай музыцы некалькі гадоў таму, працягвае экспэрымэнты. Разам са сваім праектам Paulinn яна зайграла жывы сэт у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
Упэўненая перамога Pauline
Песьня праекту Pauline «Маё мора» перамагла ў першым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2015—2016.
Pauline і HandmadE выступяць на плошчы Свабоды 3 ліпеня
Фіналістка конкурсу «Засьпявай 2.0» сьпявачка Pauline выступіць пры падтрымцы гурта HandmadE на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды.
Кліп месяца на «Тузіне»: Pauline — «Пачакай» (відэа)
Сьпявачка ў мінулым сэзоне скарыла з гэтым творам аўдыёчарт, пасьля чаго прадставіла на яго кліп і цяпер сьвяткуе перамогу ў гіт-парадзе відэа.
Pauline: «Пра Сэм Браўн і не вялося»
Пераможцам 14-га туру аўдыёчарту на Tuzin.fm другі раз запар стала песьня «Пачакай» праекту Pauline.
Pauline зрабіла крок у той бок
У аўдыёчарце на Tuzin.fm — новы лідэр. У 13-м туры перамагла песьня «Пачакай» у выкананьні сьпявачкі Pauline.