
Paulinn
Праект сьпявачкі Паліны Цімохінай. Пераможца конкурсу "Белазаўскі акорд-2012" у намінацыі "Найлепшая аўтарская песьня" ("Бяжы" Насты Шпакоўскай). Выступала ў складзе гурту "Своё небо". Сольны праект заснавала ў 2013, прадставіўшы на Tuzin.fm дэбютны сынгл "Трымай мяне". Да 2018 году выступала пад назваю Pauline, пасьля зьмяніла яе на Paulinn.Пачакай
Сьпявачка Pauline прадстаўляе на Tuzin.fm дэбютны кліп на песьню «Пачакай», які зрабіла студыя «DVA video». У ім зьняліся францускія танцоры.