
Paulinn
Праект сьпявачкі Паліны Цімохінай. Пераможца конкурсу "Белазаўскі акорд-2012" у намінацыі "Найлепшая аўтарская песьня" ("Бяжы" Насты Шпакоўскай). Выступала ў складзе гурту "Своё небо". Сольны праект заснавала ў 2013, прадставіўшы на Tuzin.fm дэбютны сынгл "Трымай мяне". Да 2018 году выступала пад назваю Pauline, пасьля зьмяніла яе на Paulinn.Людзі, дзе вы?
Гурт Pauline прадстаўляе ў 1-м туры сэзону 2016/2017 на Tuzin.fm сваю новую песьню «Людзі, дзе вы?», у якой сьпяваецца пра сапраўдную праблему, зь якой сутыкаюцца людзі ў XXI стагодзьдзі.
Маё мора
Сьпявачка Паліна Цімохіна прадстаўляе на Tuzin.fm новую песьню «Мора», дэбютную песьню гурта Pauline.
Палон
Сьпявачка Pauline прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm сваю новую песьню «Палон» — вынік сумеснай працы з гітарыстам і аранжыроўшчыкам Раманам Саракалетавым.
Пачакай
Pauline прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm сваю песьню «Пачакай», якая сьведчыць пра новы этап у кар’еры сьпявачкі. Трэк таксама паказвае, наколькі годна і яскрава можа гучаць беларуская поп-музыка.