Мутнаевока
Гурт паўстаў у Менску ў 2005. Мае два альбомы "Пошлы глямур" (2010) і "Дзень незалежнасьці" (2014). Удзельнікі буйных беларускіх рок-фэстаў "Рок за бобров", "Соседний мир", "Рок-млын". Удзельнічалі ў праекце "Тузін.Unplugged" (2011).Апантаны
У новым кліпе на песьню «Апантаны» гурт «Мутнаевока» імкнуўся распавесьці пра дачыненьні мэханізмаў і жывых арганізмаў. Аўтары роліку кажуць, што ў пляне дынамікі, колеру ды ўласна сцэнару гэтае відэа — нібы люстра кінастужак часоў Гічкока і Ўоргала.