Групіроўка Белавежская пушча
Утворана ў Менску ў 2010 Фёдарам Міхайлавым і Юрыем Мамчыцам. Самавызначэньне стылю - no rock. Мае цыкль альбомаў, куды ўвайшлі ля 100 песень. У 2014 выдалі складанку найлепшых песень "Чёрный пистолет". Сьпявае на расейскай і беларускай мовах. Актыўна гастралюе па гарадах Беларусі, Расеі і Ўкраіны.Фёдар Міхайлаў. Тактыка музычнага тэрору
Сьпявак і рок-паэт Фёдар Міхайлаў называе сябе «музычным тэрарыстам» ды кажа пра неабходнасьць паглядзець на музыку ды працэсы, якія адбываюцца ў грамадзтве па-новаму.