Групіроўка Белавежская пушча
Утворана ў Менску ў 2010 Фёдарам Міхайлавым і Юрыем Мамчыцам. Самавызначэньне стылю - no rock. Мае цыкль альбомаў, куды ўвайшлі ля 100 песень. У 2014 выдалі складанку найлепшых песень "Чёрный пистолет". Сьпявае на расейскай і беларускай мовах. Актыўна гастралюе па гарадах Беларусі, Расеі і Ўкраіны.Добрай раніцы
«Групіроўка Белавежская Пушча» прадстаўляе кліп на песьню «Добрай раніцы» — уласную вэрсію знакамітай песьні Віктара Шалкевіча.