Tanin Jazz
Гурт утварыўся ў 2007. Грае эклектычную поп-музыку, заснаваную на спалучэньні жывога гучаньня і электронікі з дамешкам джазу. Сьпяваюць на ангельскай і расейскай мовах, у 2009 запісалі першую беларускамоўную песьню для праекту "Тузін.Перазагрузка", а ў 2014 сынгл "Агні гарадоў" і альбом "Адліга", складзеныя цалкам з песень на беларускай мове. Музыка гурта гучала ў якасьці саўндтрэку да фільму "Розыгрыш"(рэж.А.Кудзіненка). Першы альбом "Feel This Time" трапіў у топ-10 галоўных альбомаў 2008 па вэрсіі замежных экспэртаў і Вялікага журы на ўзнагародах Experty.byКаханьне
Гурт Tanin Jazz прадстаўляе на Tuzin.fm новую песьню «Каханьне» з сваёй першай беларускамоўнай праграмы.