Нельга забыць

Нельга забыць

Гурт створаны ў 2009 адмыслова для музычнага спэктаклю “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча, які з цэнзурных меркаваньняў выйшаў пад назвай "Нельга забыць". Такая назва замацалася і за гуртом на чале з Міхалам Бараноўскім, у які таксама ўвайшлі Надзея Процька (Pawa), Уладзь Пыльчанка (HandMade, Паліна Рэспубліка) ды інш. У 2014 запісаў і выдаў новы альбом "Mertvets" на вершы Максіма Багдановіча. Пераможца фэстывалю "Бардаўская восень-2012" (Польшча).
8899 / 2
17.09.2014
Залілось сьлязьмі

Залілось сьлязьмі

Гурт «Нельга забыць» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Залілось сьлязьмі» на верш Максіма Багдановіча з драматычным вакалам Надзеі Процькі.