Павал Аракелян
Павал Аракелян — кампазытар, саксафаніст, клявішнік, вакаліст. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Баку. У Менску жыве з 1988 году. Скончыў музычную школу па клясе фартэпіяна, эстраднае аддзяленьне музычнай вучэльні імя Глінкі па клясе саксафона (2004). З 17 гадоў выступае на фэстывалях міжнароднага роўню. Граў у складзе такіх гуртоў, як Apple Tea, «Камэрата», Svet Boogie Band, Kriwi, як запрошаны музыка граў разам з Д. Браўн, М. дэль Фэро, С. Манукянам ды інш. Быў лідэрам гурту Speakeasy, стваральнікам праектаў The Stop Time і The Outsiders, зь якім атрымаў першую прэмію джазавага конкурсу на фэсьце «Усадьба. Джаз» (2008). Неаднаразова прызнаваўся найлепшым джазмэнам і саксафаністам Беларусі. Запісаў музычны нарыс «Ластаўка» на вершы Ўладзімера Някляева(2011). З 2012 годзе стала грае ў складзе гурта «Крамбамбуля». У 2014 запісаў сольны сынгл па-беларуску пры ўдзеле сястры Алены Аракелян і Лявона Вольскага.Павел Аракелян: «Людзі зразумелі, што шляху назад няма»
Пра натхняльныя моманты і нараджэнне будучыні разважае Павел Аракелян. Вядомы саксафаніст і адзін з рэкардсменаў па колькасці дваровых канцэртаў нагадвае, што самыя цёмныя гадзіны – перад світанкам.
Павал і Алена Аракеляны прадставяць праграму «Песьні пра каханьне» (+відэазапрашэньне)
Вядучы беларускі джазавы музыка разам з выдатнай сьпявачкай даюць сумесны сольны канцэрт у межах акцыі «Жывы Тузін» 6 сакавіка ў бары «Beer&Wine».