Port Mone trio
Трыё зь Менску, заснаваная ў 2006 годзе. Выступае ў складзе: Аляксей Варсоба, Сяргей Краўчанка, Аляксей Ванчук. Сачыняе музыку пад уплывам клясыкі, авангарду, фольку, нойзу. Мае два альбомы: "DIP" (2009, выд. у Расеі), "Thou" (2014, выд. у Славакіі), супольны з гуртом "ДахаБраха" - "Хмелева project" (2012), а таксама DVD з музыкай да фільму "Хліб" (Украіна). Супрацоўнічае таксама з гуртом "Даха Браха" (Украіна), Ірэнай Катвіцкай. Узнагароды: "Альбом году" па вэрсіі замежных экспэртаў на прэміі Experty.by (2009 і ў 2012), "Найлепшы замежны альбом" па вэрсіі Terapija.net (Харватыя, 2009), «Найлепшы інструментальны альбом» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Прыз народных экспертаў» па версіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Прыз вялікага журы», па вэрсіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Альбом году» па вэрсіі партала Experty.by (2014, Беларусь, Thou), «Найлепшы запіс», прэмія Rock Profi Belarus (2014, Беларусь, Thou), "«Найлепшы альбом 10-годзьдзя» па вэрсіі Experty.by (2018, Thou).Port Mone падлучыцца да ветрака, каб запісаць альбом
Музыкі вызначыліся з тэрмінамі і месцам запісу беспрэцэдэнтнага альбому.
Port Mone выдалі новы альбом у Славаччыне (аўдыё)
Альбом беларусаў выйшаў 8 верасьня на буйным эўрапейскім лэйбле Hevhetia (Славаччына), што спэцыялізуецца на рэлізах нэаклясыкі, джазавай ды авангарднай музыкі.
Аляксей Варсоба (Port Mone): «Мы баяліся ехаць у Крым» (відэа з канцэрту ў вайсковай частцы)
Выступ беларускага гурта ў частцы А4368, што знаходзіцца ў пасёлку Бура пад Севастопалем адбыўся 10 сакавіка.