Кропка Кей (.К)
Праект Яўгена Кучмейны (вакал, гітара, музыка, тэксты, эфекты), заснаваны ў Іўі ў 2011 годзе, базуецца ў Гародні. Мае на рахунку два CD - "ОК" (2011) і "Унісон" (2014). Сваю музыку пазначае тэгамі: "singer-songwriter\contemporary acoustic\one-man band". Альбом "Унісон" трапіў у топ-10 беларускіх дыскаў 1-га паўгодзьдзя 2014.Музыка ўнутранай каналізацыі
Яго завуць Яўген Кучмейна, ён паходзіць зь Іўя, піша незвычайныя песьні, фатаграфуе каналізацыйныя люкі і грае ў гурце, назва якога гэтымі самымі люкамі і навеяная. Пішацца яна так, каб ня гуглілася — «.К». І ў гурце гэтым грае толькі Яўген.