Унія (хор)

Унія (хор)

Беларускi камэрны мужчынскi хор. Створаны ў 1990 у Менску, з 1995 працаваў пры Магiлёўскай фiлярмонii, з 2001 зноў у Менску. Арганiзатар, кiраўнiк i галоўны дырыжор Кiрыла Насаеў. Вылучаецца арыгiнальнай манерай канцэртнага выкананьня музычных твораў. У першапачатковым рэпертуары манастырскiя напевы 15-17 ст., пазьней - рэлiгiйныя i сьвецкiя творы (больш за 200 з розных эпох), у тым лiку гiмны, апрацоўкi народных песень, духоўная музыка кампазытараў 16-20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылiк, М. Равенскi, А. Рагачэўскi, М. Шчаглоў, М. Бутома) i сучасных аўтараў (А. Лiтвiноўскi, I. Мацiеўскi, В. Кузняцоў) ды iншыя. Выдаў альбом "Беларускiя маршы i песьнi" (1998). Ляўрэат i дыплямант мiжнародных конкурсаў
1992 / 0
08.12.2020
Вакаліст "Уніі", у якога забіраюць сына - пра хор, пераслед і супраціў

Вакаліст "Уніі", у якога забіраюць сына - пра хор, пераслед і супраціў

Культавы хор «Унія» ужо 30 гадоў дае новае жыццё нашай песеннай спадчыне... І робіць гэта натхнёна і трапятліва: немагчыма застацца абыякавым, пачуўшы «Пагоню» ў іх выкананні. Злачынную ўладу раздражняе ўсё, што аб'ядноўвае свабодных беларусаў.

Тэгi: Унія
6949 / 1
17.07.2018
Кірыла Насаеў. Як украінец паяднаў беларусаў (аўдыё/відэа)

Кірыла Насаеў. Як украінец паяднаў беларусаў (аўдыё/відэа)

Пайшоў у іншы сьвет вядомы беларускі хормайстра, музыколяг і пэдагог Кірыла Насаеў. Згадваем ягоную гісторыю жыцьця, глядзім відэа і слухаем падборку знакавых твораў хораў пад ягоным кіраўніцтвам — «Унія», Fama Bona, Harmonia.