Сяргей Доўгушаў

Сяргей Доўгушаў

Сьпявак і кампазытар нарадзіўся ў 1983 годзе у вёсцы Новае Тарчылава Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Усё сваё дзяцінства правёў у вёсцы, там зьявіліся першыя песьні, першы музычны гурт. З 15 гадоў пачаў складаць вершы, пісаць песьні, граць на гітары. У 2000 г., скончыўшы сярэднюю школу, паступае ў хіміка-тэхналягічны тэхнікум у Магілёве. Працаваў у хоры Магілёўскай музычнай вучэльні, пасьля пераезду ў Менску - у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Заснавальнік гуртоў Fratrez і Vuraj, уваходзіў у якасьці запрошанага лідэр-вакаліста ў склад гурту Re1ikt, заснаваў рок-праект S.D. Арганізатар "Сьпеўных курсаў" у Менску.
11502 / 2
17.10.2015
Колькі

Колькі

Лідэр фольк-фармацыі Vuraj нечакана нават для самога сябе запачаткаваў рок-праект S.D. Песьню «Колькі» музыка прадстаўляе на Tuzin.fm.