
Пётар Клюеў (Амплітуда сьмеласьці)
Праект, які заснаваў сьпявак і піяніст Пётар Клюеў разам з гітарыстам Уладзімерам Майсюком у 2015 годзе. У яго ўвайшлі таксама басіст Алесь-Францішак Мышкевіч (Trubetskoy, «Крамбамбуля»), бубнач Аляксандар Старажук (Trubetskoy). Назву гурту дала аднайменная песьня, напісаная на верш Рыгора Барадуліна. Дэбютны выступ адбыўся ў Варшаве на акцыі "Салідарныя зь Беларусьсю" увосень 2015. Пётар Клюеў таксама выступае ў сольнай якасьці і ў калябарацыі зь іншымі выканаўцамі.Пятро Клюеў у #BML — пра Пагоню, ЛСП і дзяўчат (поўнае відэа)
У студыю аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў Пятро Клюеў — выканаўца, які ў свае няпоўныя 30 гадоў мае багатую і захапляльную біяграфію.