Пётар Клюеў (Амплітуда сьмеласьці)

Пётар Клюеў (Амплітуда сьмеласьці)

Праект, які заснаваў сьпявак і піяніст Пётар Клюеў разам з гітарыстам Уладзімерам Майсюком у 2015 годзе. У яго ўвайшлі таксама басіст Алесь-Францішак Мышкевіч (Trubetskoy, «Крамбамбуля»), бубнач Аляксандар Старажук (Trubetskoy). Назву гурту дала аднайменная песьня, напісаная на верш Рыгора Барадуліна. Дэбютны выступ адбыўся ў Варшаве на акцыі "Салідарныя зь Беларусьсю" увосень 2015. Пётар Клюеў таксама выступае ў сольнай якасьці і ў калябарацыі зь іншымі выканаўцамі.
1999 / 0
02.06.2016
Неабходныя «Словы» Пятра Клюева (відэа)

Неабходныя «Словы» Пятра Клюева (відэа)

Выканаўца анансуе свой новы альбом «Словы», у які ўвойдуць песьні на словы Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.