Essa
Гурт заснаваны Тодарам Кашкурэвічам у 2006 годзе. Стыль вызначае як "рытуальны фольк". Асноўны аўтэнтычны рэпэртуар, які грае гурт, грунтуецца на сьпевах адной вёскі — Велеўшчыны (поўнач Беларусі), што стаіць на беразе ракі Эса, адкуль і пайшла назва гурта. Увогуле гурт грае й сьпявае выключна паўночна-беларускі, крывіцкі фальклёр і таксама летувіскі: напрыклад, аўкштайцкія песьні. У 2016 годзе прэзэнтаваў дэбютны альбом "Niamiha".Niamiha
Этна-авангардовы гурт Essa выдаў свой першы альбом на дзьвюх кружэлках: адна ў выглядзе кампакт-дыску зьмяшчае аўдыё- і відэа-матэрыялы, а другая папросту выразаная з наждачнае паперы.