этна-трыё "Троіца"
Фольк-гурт зь Менску, заснаваны фальклярыстам Іванам Кірчуком. Першы склад сабраўся ў 1995 годзе. З 1999 года выступае ў нязьменным складзе: Кірчук (вакал, этнічныя інструмэнты)-Юры Дзьмітрыеў (гітара)-Юры Паўлоўскі (бубны). Мае ў дыскаграфіі 6 альбомаў. Выступае на фэстах па ўсім сьвеце. Першы беларускі гурт, які ўзяў удзел у галоўным фэсьце Womad (Вялікабрытанія, 2016). Сярод узнагародаў: дыплём 1 ступені конкурсу "Саступі дарогу" фонду Сораса (1996), дыплём фонду Гэнры Форда ў праекце "Спадчына" (1997), тройчы атрымліваў узнагароду "Традыцыі і сучаснасьць" на "Рок-Каранацыі" (1998, 2005, 2008), "Найлепшы альбом году" і "Найлепшы фольк-альбом году" па выніках 2008 на ўзнагародах Experty.by за альбом "Сон-трава". "Найлепшы альбом году", "Найлепшы фольк-альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом", "Прыз вялікага журы" па выніках 2011 на ўзнагародах Experty.byThe Telegraf: «Этна-трыё Троіца — надзвычайны гурт» (відэа)
Беларускі фольк-гурт выступіў на галоўным фэсьце WOMAD у Вялікабрытаніі, уразіў прэсу і гледачоў ды пазнаёміўся з дачкой Раві Шанкара.
Этна-трыё «Троіца» сыграла на фэсьце Womad у Чылі (відэа)
Гурт Івана Кірчука ўпершыню выступіў у Паўднёвай Амэрыцы.
Фольк-фэст «Камяніца» распачне этна-трыё «Троіца»
Гурт на чале з Іванам Кірчуком адкрые пяты фольк-фэст «Камяніца», які пройдзе 6 верасьня.
Этна-трыё «Троіца» запіша новы альбом у Варшаве (відэа новай песьні)
Музыкі ўжо маюць дамоўленасьць з польскай TR-studios і гукарэжысэрам Томашам Рагулам, двойчы намінаваным на «Грэмі» за свае працы.