Закон Гука
Менскі гурт заснавалі пры канцы 2015 году былыя ўдзельнікі каманды «Мёртвый сезон» Лёкса Кузьмін (гітара, вакал) і Зьмiцер Кандраценка (бубны). Стыль свой вызначаюць, як рамантычны пост-панк. Сьпяваць вырашылі па-беларуску. У 2016 годзе сталі паўфіналістамі конкурсу «Ведай нашых», які праводзіць радыё «Сталіца» ды ляўрэатамі рок-фэсту «Мелодии уходящего лета» у Паставах. Дэбютны сынгл «Бяссоньне» прэзэнтавалі на TuzinFM у студзені 2017.Над горадам
Аўтары найлепшай песьні 2018 году паводле слухацкага выбару на TuzinFM, гурт «Закон Гука» прэзэнтуе сваю новую кампазыцыю «Над горадам».
Пішы
Гурт «Закон Гука» прэзэнтуе ў дадатку да праекту «(Не)расстраляная паэзія» песьню на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы».