Піт Паўлаў
Беларускі музыка, вакаліст, гітарыст, аўтар песень, кампазытар. Нарадзіўся 7 лістапада 1966 году ў Слуцку. У якасьці гітарыста ўдзельнічаў у гуртах Poltergeist (1990-1992), «Мроя» (1993-1994), N.R.M. (з 1994, з 2011 вакаліст), Kriwi (1999-2005). Заснаваў гурты GARADzKIJA (2003), Pete-Paff (2003), «Папараць» (2015). Удзельнічаў у стварэньні праектаў «Народны альбом» (1997), «Сьвяты вечар» (1999), «Я нарадзіўся тут» (2000). У 2017 годзе прэзэнтаваў сольны музычны праект «Зброя. Золата. Кабеты».Каханак Вялікай Мядзьведзіцы
У зімовым туры відэачарту на TuzinFM Піт Паўлаў прэзэнтуе кліп на песьню «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», зьнятага пад уражаньнем ад аднайменнага раману намінанта на Нобэля Сяргея Пясэцкага.