Пані Малала

Пані Малала

Этна-гурт «Малала» заснавалі студэнкі беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2015 годзе. У склад гурту ўваходзяць лідэрка і цымбалістка Юліана Шырма, акардэяністка Алена Грыб ды акторка і сьпявачка Іларыя Шашко. Іх ужо адзначылі сярод найлепшых у конкурсе «Чытаем і сьпяваем» у акадэміі мастацтваў і на радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі». У лютым 2017 году ў КЗ «Верхні горад» гурт «Малала» даў першы сольны канцэрт. Фіналісты конкурсу «Засьпявай 4x4» (2017). З 2018 году зьняніў назву на «ПАНІ Малала» (PANI Malala).
17410 / 0
31.08.2017
Кавуны пасохлі

Кавуны пасохлі

Дзяўчаты з фольк-гурту «Малала» прэзэнтуюць на TuzinFM свой дэбютны трэк «Кавуны пасохлі», запісаны ў межах студыйнай сэсіі конкурсу «Засьпявай 4x4».