BosaeSonca
Заснаваны ў 2006 Аляксандрам Зайцавым. Спачатку працаваў у выключна акустычным фармаце. Свой дэбютны электрычны альбом "Zolatam" запісаў і прэзэнтаваў на Tuzin.fm. у 2013. Цяпер «BosaeSonca» працуе ў двух фарматах - рок-гучанні і акустыцы. Адметнай рысай саунду гурта з’яўляецца выкарыстанне ў аранжыроўках баяна і струннага трыа. Выступаюць у Беларусі і за межамі краіны (Польшча, Літва, Украіна, Нямеччына, Чэхія і інш.)У маёй галаве
Новае музычнае відэа BosaeSonca было зьнята ў выніку пэрформансу, які музыкі зладзілі ля менскай Ратушы.