Млын Сонца
Фэнтазі-фольк гурт з Гомелю ўтварыўся пры канцы 2008 году, але канчатковы склад аформіўся ў 2014. У 2015 годзе прэзэнтаваў дэбютны альбом "Ростань". Музыкі працуюць у кірунку традыцыйнай беларускай і эўрапейскай сярэднявечнай музыкі. Значная частка іх рэпэртуару — аўтарскія кампазыцыі, напісаныя паэткай Вольгай Грынь па матывах, узятых з гісторыі і міталёгіі Беларусі. Вакалістка калектыву - Валянціна Міронава.Фольк-фэнтазі гурт «Млын Сонца» запісаў містычны альбом «Ростань» (аўдыё)
Музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць яго ўжывую на беразе ракі Сож у родным Гомелі.