Надзея Кучар
Оперная сьпявачка. Нарадзілася 18 траўня 1983 года ў Менску. Скончыла менскую музычную вучэльню імя Глінкі (2003), працавала ў беларускім тэатры опэры і балета (2003-2006), пасьля паехала ў Расею, дзе скончыла кансэрваторыю ў Пецярбургу (2011). Працуе ў Пермаскай опэры, на запрашэньне выступае па ўсім сьвеце. Выступала ў Парыжы, Сант'яга, Вены, Варшаве, Жэневе, Пекіне ды інш. Сярод узнагародаў: першая прэмія на фэстывалі «Магутны Божа» (2006), Гран-Пры на міжнародным конкурсе вакалістаў у Галяндыі International Vocal Competition (2012), двойчы ўладальніца расейскай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (2012, 2015), перамога на BBC Cardiff Singer of the World (2015) ды інш.Надзея Кучар: «Мне цікава сьпець па-беларуску» (відэа)
Пераможца конкурсу «Singer of the World» дала першы сольны канцэрт на Радзіме.
Надзея Кучар зь Беларусі прызнаная найлепшай опэрнай сьпявачкай сьвету (відэа)
Яна стала пераможцай конкурсу опэрных сьпевакоў BBC Cardiff Singer of the World.