Naka
Гурт на чале з сьпявачкай і акторкай Настай Шпакоўскай утвораны ў 2004. Атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку “Крылья-2006” на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртом “Барто”. Naka запісала альбомы “Тебе” (2005), “Пора” (2010), "Довольна" (2013). На цырымоніі “Рок-Каранацыя-2009” Наста Шпакоўская прызнаная “Рок-князёўнай”. Наста з клявішніцай Ірынай Кліменкай маюць таксама сайд-праект Naka piano.Задаволеным быць не забароніш
Пасьля сыходу Касі Камоцкай у дакумэнталістыку і Русі ў фальклёр Наста Шпакоўская засталася на беларускай незалежнай сцэне фактычна адзінай рок-вумэн зь ярка акрэсленай пазыцыяй.