
Naviband
Утворана ў 2013 як дуэт "Navi" у складзе Арцём Лук’яненка (Tim Erna, КРИСТИNА), Ксенія Жук (Sonika). Пераможца онлайн-конкурсу на «Найлепшы кліп», які быў зладжаны фэстывалем «Залаты голас» (Расея). Пераможцы ў намінацыі "Кліп году" на прэміі "Героі году-2014", пераможцы фэстывалю "Басовішча-2015", пераможцы конкурсу "Засьпявай 2.0" (2015). З 2016 году выступаюць з жывым складам пад назваю Naviband.Belsat Music Live №4: Naviband (поўнае відэа!)
Госьці чацьвертага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Naviband.
Navi пры падтрымцы «Палацу» адкрые сэрыю канцэртаў «Засьпявай 2.0»
Гурт Navi выступіць на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды 19 чэрвеня. Іх выступ падтрымае гурт «Палац» з акустычнай праграмай.
«Абдымі мяне» ад Navi — найлепшы кліп сэзону (бэкстэйдж/трэйлер/відэанонс)
Дэбютнае відэа дуэту прызнанае найлепшым у гэтым музычным сэзоне па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm.