
Naviband
Утворана ў 2013 як дуэт "Navi" у складзе Арцём Лук’яненка (Tim Erna, КРИСТИNА), Ксенія Жук (Sonika). Пераможца онлайн-конкурсу на «Найлепшы кліп», які быў зладжаны фэстывалем «Залаты голас» (Расея). Пераможцы ў намінацыі "Кліп году" на прэміі "Героі году-2014", пераможцы фэстывалю "Басовішча-2015", пераможцы конкурсу "Засьпявай 2.0" (2015). З 2016 году выступаюць з жывым складам пад назваю Naviband.Девочка в белом
Naviband прэзентуюць у новым туры відэачарта TuzinFM кліп на песню «Девочка в белом», прысвечаную дзяўчатам Беларусі.
Рэчанька
Гурт Naviband разам з гімнасткаю Меліцінай Станютай прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM песьню, з дапамогай якой можна распавесьці пра Беларусь, як на музычнай сцэне, так і ў гімнастычных шоў.
А дзе жывеш ты?
Кліп рэжысэра Аляксандра Табольскага на песьню «А дзе жывеш ты?» шмат у чым стаў знакавым для Ксюшы Жук і Арцёма Лук’яненкі.
Бяжы
Гурт Арцёма Лук’яненкі і Ксюшы Жук прэзэнтаваў новы кліп, які для іх зьняў выпускнік Нью-Ёрскай кінаакадэміі. Відэа прысьвечанае старажытным беларускім мітам і легендам.
Гісторыя майго жыцьця
Гурт Navi прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm кліп на песьню «Гісторыя майго жыцьця», зь якой мяркуе скараць фэстываль «Эўравізія-2017».
Абдымі мяне
У першым туры відэа-чарту на «Тузіне Гітоў» дэбютуе дуэт Navi, які стварылі Арцём Лук’яненка i Ксенія Жук. Музыкі прадстаўляюць сваё відэа на песьню «Абдымі мяне».