Naviband
Утворана ў 2013 як дуэт "Navi" у складзе Арцём Лук’яненка (Tim Erna, КРИСТИNА), Ксенія Жук (Sonika). Пераможца онлайн-конкурсу на «Найлепшы кліп», які быў зладжаны фэстывалем «Залаты голас» (Расея). Пераможцы ў намінацыі "Кліп году" на прэміі "Героі году-2014", пераможцы фэстывалю "Басовішча-2015", пераможцы конкурсу "Засьпявай 2.0" (2015). З 2016 году выступаюць з жывым складам пад назваю Naviband.Іншымі
Naviband прэзентуюць у аўдыёчарце TuzinFM песню «Іншымі» — гурт упэўнены ў абуджэнні беларусаў.
Сумнае мора
Гурт Naviband прэзэнтуе ў першым туры на TuzinFM сваю новую беларускамоўную песьню «Сумнае мора». Музыкі лічаць яе адной з самых кранальных і таямнічых у сваёй творчасьці.
Гісторыя майго жыцьця
У адмысловым туры на TuzinFM бярэ ўдзел джазавая вэрсія песьні «Гісторыя майго жыцьця», якую Naviband выканалі разам з гуртом Apple Tea для навагодняга шоў «10 год прыгод» тэлеканалу «Белсат».
Не пакідай
У зімовым туры на TuzinFM Naviband прэзэнтуе жывы запіс песьні «Не пакідай», зроблены ў студыі Belsat Music Live.
Плакалі ветры
Гурт Navi прадстаўляе ў аўдыёчарце фінальную вэрсію песьні «Плакалі ветры», зь якой скарылі конкурс «Засьпявай 2.0».
Не засынай
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Navi прадстаўляе песьню «Не засынай». Музыкі сьцьвярджаюць, што яна мае рэкрэацыйны эфэкт.