Лявон Вольскі
Вакаліст, паэт, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску ў сям'і беларускага паэта Артура Вольскага. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Фаворит", які ў 1982 годзе пераназваны ў "Мрою" - адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэньне "Мроі" у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом "Крамбамбуля" (з 2002). Граў таксама ў гуртах "Новае Неба" (1991-1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах "Народны альбом", "Сьвяты вечар", "Я нарадзіўся тут" ды інш.Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium! (поўнае відэа)
Напярэдадні вялікага канцэрту ў Prime Hall Лявон Вольскі разам з сваім гуртом стаў госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у прэміюм-фармаце.
Лявон Вольскі. Зіма ў краіне сьветлага заўтра (аўдыё)
У новым туры на TuzinFM Лявон Вольскі прэзэнтуе песьню «Зіма», якая зьяўляецца пераломнай у альбоме «Гравітацыя», бо зь яе пачынаецца глябальнае расчараваньне героя.
«Жорны» Вольскага — найлепшы гіт зімы-2018 на TuzinFM (+графік туру па Беларусі)
Жывая вэрсія песьні Лявона Вольскага «Жорны», якая была запісаная ў студыі праграмы Belsat Music Live, стала пераможцам зімовага аўдыёчарту.
Пераможны дубль Вольскага (аўдыё/відэа)
У апошнім туры галасаваньня ў сэзоне 2015/2016 альбом «Псыхасаматыка» перамог у альбомным чарце, а кліп на песьню зь яго «Цёплае мінулае» стаў найлепшым у відэачарце.
Belsat Music Live № 17: Volski — жорсткі ды аптымістычны (поўнае відэа)
Госьцем новага выданьня Belsat Music Live меўся стаць гурт «Крамбамбуля», але за некалькі дзён да здымак Лявон Вольскі вырашыў узяць удзел са сваім сольным праектам Volski.
Лявон Вольскі: «Скончылася шоў, але мы выстаім і вернем сваю краіну» (прэм’ера)
Пад уражаньнем ад падзеяў 25 і 26 сакавіка Лявон Вольскі прэзэнтуе на Tuzin.fm відэа на песьню «Скончылася шоў», куды ўвайшлі кадры з гвалтоўнага разгону мірнага мітынгу на Дзень Волі ў Менску.
Лявон Вольскі скончыць летнюю сэрыю канцэртаў «Засьпявай 3.0» (аўдыё)
19 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 адбудзецца апошні канцэрт фіналістаў конкурсу, у якім выступяць Leibonik, Фёдар Жывалеўскі з гуртом «Голая манашка» і Віктар Лупасін. Адмысловым госьцем будзе Лявон Вольскі!
Лявон Вольскі на ўручэньні Freemuse Award (фота, відэа)
Беларускі музыка прысьвяціў атрыманую прэмію сваёй жонцы Ганьне Вольскай, заявіў са сцэны ў Стакгольме пра праблемы са свабодай слова ў нашай краіне і выканаў песьню «Чужы» разам з эгіпецкім музыкам Рэмі Эсамам.
КЗ «Мінск» адмовіўся даваць залю для канцэрту памяці Ганны Вольскай
Кіраўніцтва Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру адказала арганізатарам, што ня можа прадаставіць памяшканьне для гэтага мерапрыемства.
Максім Жбанкоў: «Крамбамбуля». Чарка на пасашок
Культуроляг Максім Жбанкоў разважае над прычынамі роспуску праекту Лявона Вольскага: «Крамбамбулю» загубіла менавіта тое, што павінна было ёй дапамагчы.