Лявон Вольскі
Вакаліст, паэт, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску ў сям'і беларускага паэта Артура Вольскага. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Фаворит", які ў 1982 годзе пераназваны ў "Мрою" - адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэньне "Мроі" у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом "Крамбамбуля" (з 2002). Граў таксама ў гуртах "Новае Неба" (1991-1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах "Народны альбом", "Сьвяты вечар", "Я нарадзіўся тут" ды інш.Вольскі прэзэнтуе «Псыхасаматыку» ў Вільні. Візы для беларусаў бясплатныя
Новы альбом сьпевака будзе звацца «Псыхасаматыка». Яго жывая прэзэнтацыя адбудзецца ў віленскім клюбе Loftas 3 сьнежня.
Вольскі вырашыў не называць суму, сабраную на альбом — «каб не раздражняць»
Але і бяз гэтага яго краўдфандынгавую кампанію можна лічыць самай пасьпяховай у гісторыі беларускай музыкі.
Толькі Вольскі, толькі Лявон! Мацей Сабураў зьняў кліп на «А хто там ідзе» (відэа)
Лявон Вольскі прадставіў у сеціве кліп на песьню «А хто там ідзе» з альбома «Грамадазнаўства».
Лявон Вольскі атрымае Freemuse Award падчас «Эўравізіі» (+відэа)
Уручэньне міжнароднай прэміі беларускаму музыку адбудзецца на вялікай сцэне ў Eurovision Village, падчас правядзеньня фэстывалю «Эўравізія».
Freemuse Award: «Песьні Вольскага ёсьць гімнамі для тых, хто марыць пра свабодную Беларусь»
Лявон Вольскі стаў першым беларусам, які атрымаў міжнародную прэмію, якая ўручаецца музыкам ды арганізацыям, якія спрыяюць свабодзе творчага выказваньня.
Лявон Вольскі: «Я запішу новы альбом. Дзеля Анечкі» (відэа/стрыт-арт)
Музыка пацьвердзіў, што зьбіраецца скончыць працу над сваім новым сольным альбомам.
Лявон Вольскі зьбірае грошы на працяг «Грамадазнаўства» (відэа)
Музыка вырашыў зьвярнуцца па дапамогу да сяброў і прыхільнікаў, каб запісаць новы альбом.
Забаронены выступ Лявона Вольскага на фэсьце «Насустрач вясьне»
Канцэрт меркавалася правесьці на хутары Арлоўшчына на Масьленіцу.
Вольскі зьняў у Нідзе кліп пра «100 гадоў самоты» (відэа)
Самая кранальная баляда Вольскага апошніх гадоў «Маё каханьне» атрымала сваё відэаўвасабленьне.
Лявон Вольскі. 12 фразаў музыкаў, якія гучаць як прысуд
Вольскі склаў на сваёй старонцы ў Facebook трапную падборку, якую назваў «тыповымі фразамі музыкаў, якія гучаць як прысуд гэтым музыкам». Ацаніце гумар і назіральнасьць Лявона.
Лявон Вольскі сабраў віленскую «Teatro Arena» (відэа)
Беларускі выканаўца даў свой самы маштабны сольны канцэрт.
Пра канцэрт Вольскага ў Вільні здымуць фільм з дапамогай гледачоў
Літоўская рэжысэрка Марыя Мэскавайтэ здыме фільм «Vilnia.Vola.Volski». Галоўную ролю ў ім адыграюць гледачы канцэрту беларускага выканаўцы, які пройдзе 11 кастрыніка ў Вільні.
Зьмянілася працэдура набыцьця квіткоў на канцэрт Вольскага ў Вільні
Цяпер для таго, каб набыць квіток і атрымаць бясплатную візу, рэгістрацыя на сайце літоўскай амбасады не патрабуецца.
«Крамбамбуля» рыхтуе «антысавецкі» сынгл і кліп на канец восені
Музыкі ўзяліся за запіс новага альбому, які між сабой называюць «партызанскім». Як заяўляе Лявон Вольскі, песьні ў ім будуць збольшага гумарыстычныя ды іранічныя.
Вольскі прэзэнтуе «Грамадазнаўства» ў Вільні. Візы будуць бясплатнымі
Абвешчана дата жывой прэзэнтацыі новага альбому Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».
Лявон Вольскі: «Я не баюся абвінавачваньняў у экстрэмізьме» (відэа)
Выканаўца прадставіў новы кліп на песьню «Шэрая кроў», які зьняў рэжысэр Сяргей Аўсяньнік.
Вольскі перазапісаў «Простыя словы» дзеля рэклямы (відэа)
Кампазыцыя ў выкананьні Лявона Вольскага «Простыя словы» з супольнага музычнага праекту «Народны альбом» прагучала ў роліку кампаніі Velcom.
Лявон Вольскі: прэзэнтацыі «Грамадазнаўства» ў Беларусі ня будзе
Новую праграму «Грамадазнаўства» не плянуецца выконваць на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта Лявон Вольскі паведаміў Tuzin.fm.
«Грамадазнаўства» ад Лявона Вольскага (cлухаць/спампаваць/відэа)
25 сакавіка на мультылэйбле «Пяршак» моладзевага часопіса 34mag.net пабачыў сьвет альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства».
Новы альбом Вольскага выйдзе на Дзень Волі
Рэліз будзе мець назву «Грамадазнаўства» і прадстаўляецца як самы бескампрамісны альбом музыкі.
Лявон Вольскі пра падзеі ў Кіеве: «Яны нас не перамогуць»
Сьпявак выказаў словы падтрымкі ўкраінцам.
Новае тэлешоў аўтарства Вольскага (трэйлер!)
Прэм’ера навагодняга фільму-канцэрту «Сьнежны завулак, 14» («Бывай, Зямля!») паводле сцэнару Лявона Вольскага адбудзецца 31 сьнежня ў этэры тэлеканалу «Белсат».
Лявон Вольскі прадставіў плякат да фільму «Кастусь Каліноўскі»
У межах праекту «Тузін.Немаўля» музыка і мастак Лявон Вольскі прадставіў аўтарскі плякат да стужкі «Кастусь Каліноўскі», зьнятай у 1927 годзе.