Лявон Вольскі
Вакаліст, паэт, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску ў сям'і беларускага паэта Артура Вольскага. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Фаворит", які ў 1982 годзе пераназваны ў "Мрою" - адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэньне "Мроі" у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом "Крамбамбуля" (з 2002). Граў таксама ў гуртах "Новае Неба" (1991-1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах "Народны альбом", "Сьвяты вечар", "Я нарадзіўся тут" ды інш.Гравітацыя
Лявон Вольскі прэзэнтаваў новы альбом «Гравітацыя». Праграма распавядае пра ўсе асноўныя стадыі чалавечага жыцьця: ад нараджэньня да скону.
Псыхасаматыка
Новы дыск Вольскага складаецца з 16 песень, падзеленых на дзьве цалкам розныя па гучаньні часткі: «Горад» і «Лес».
Грамадазнаўства
Жартачкі ўбок: пасьля няўцямных сольных «Куплетаў і прыпеваў», працы «Саўка і Грышка», што да музыкі ня мела аніякага дачыненьня, ды перапевак-пераробак «Драбадзі-драбада» і «Белая яблыня грому» Вольскі ўрэшце запісаў альбом-падзею. Альбом, якога ад яго чакалі з часоў «Дома культуры» N.R.M.