Лявон Вольскі
Вакаліст, паэт, аўтар музыкі і тэкстаў, аранжавальнік, мастак. Нарадзіўся 14.09.1965 у Менску ў сям'і беларускага паэта Артура Вольскага. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1984). У 1981 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурта "Фаворит", які ў 1982 годзе пераназваны ў "Мрою" - адзін зь першых незалежных беларускамоўных рок-гуртоў. У 1994 ініцыяваў пераўтварэньне "Мроі" у гурт N.R.M., дзе выступаў у якасьці вакаліста, гітарыста і суаўтара песень да 2011. Пасьля выступае ў сольнай якасьці і разам з гуртом "Крамбамбуля" (з 2002). Граў таксама ў гуртах "Новае Неба" (1991-1998, клявішы, бэк-вакал), ZET (2001-2006, вакал, аўтар песень), праектах "Народны альбом", "Сьвяты вечар", "Я нарадзіўся тут" ды інш.Ворагі народу
«Ворагі народу» — Лявон Вольскі прэзентуе ў аўдыёчарце TuzinFM песню пра катаў Беларусі.
Zima
У новым туры на TuzinFM Лявон Вольскі прэзэнтуе песьню «Зіма», якая зьяўляецца пераломнай у альбоме «Гравітацыя», бо зь яе пачынаецца глябальнае расчараваньне героя.
Госьці
У джазавым туры на TuzinFM возьме ўдзел адмысловая вэрсія гіта «Госьці» праекту Лявона Вольскага «Крамбамбуля» ў апрацоўцы гурта Apple Tea.
Žorny
Лявон Вольскі прэзэнтуе ў зімовым чарце на TuzinFM жывую вэрсію песьні «Žorny», якая была запісаная ў студыі праграмы Belsat Music Live.
Ты помніш
Забыты беларускі геній, жыцьцё якога перарвалі бальшавікі ў 26 гадоў, вяртаецца ў культурную прастору дзякуючы праекту парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія», Андрэю Хадановічу і Лявону Вольскаму.
Гэй!
Напярэдадні выхаду альбому «Псыхасаматыка» выканаўца прэзэнтуе на Tuzin.fm адну з цэнтральных тэмаў з дыску — песьню «Гэй».
Зямля
У аўдыёчарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел новая вэрсія шэдэўру беларускага року — песьня «Зямля», якую Лявон Вольскі выканаў разам з «25 АББА-Аркестр».
Шэрая кроў
Лявон Вольскі ў новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm прадстаўляе сваю песьню, паводле якой спачатку меркавалася назваць новы альбом «Грамадазнаўства».