Hurma
Гурт паўстаў у 2012 годзе ў Менску дзякуючы намаганьням Мікіты Найдзёнава (вакал, гітара, музыка, словы). Грае эўрапейскі поп-рок з беларускімі тэкстамі. Заявіў пра сябе з дапамогай першага сынглу "Шукай", прызнанай "Найлепшай беларускамоўнай песьняй" у тэлепраекце ОНТ "Песьня году-2013". Уладальнікі Гран-Пры фэстывалю "Такія пернікі" (2013), пераможцы ў намінацыі "Дэбют" на прэміі "Героі году-2013" парталу Tuzin.fmПтушка
Гурт Hurma ўваходзіць у гіт-парад на Tuzin.fm з сваёй новай песьняй «Птушка» — бадай, што першым творы ў сваім рэпэртуары, дзе пяецца не пра каханьне.