Nizkiz
Каманда стартавала ў 2008 годзе ў Магілёве. Дзякуючы падтрымцы мясцовай філіі «Нашего радио» іх першыя песьні імгненна сталі вядомымі на цэлы горад, а самі музыкі стала выступалі на буйнейшых магілёўскіх фэстах - «Наши в городе», «отНАШЕния», «Третий приход». У 2013 сталі пераможцамі беларускага адбору адразу на два буйныя замежныя фэсты - Emergenza і «Соседний мир», а таксама запісалі першы беларускамоўны самотнік "Гуантанама".Nizkiz запісаў гімн сьмелым (аўдыё)
Магілёўская каманда прадставіла новы беларускамоўны трэк «Цяпер і далей» ды задумалася над выданьнем альбому на сваёй мове.
Nizkiz выдалі першы беларускі 3plet-альбом (спампаваць)
Магілёўскі гурт назваў рэліз паводле сваёй беларускамоўнай кампазыцыі «Гуантанама».