Стары Ольса

Стары Ольса

Гурт утвораны ў 1999 у Гомелі з ініцыятывы Зьмітра Сасноўскага, неўзабаве пераехаў у Менск. Выконвае сьвецкую, папулярную побытавую музыку сярэднявечча, а таксама аўтарскія стылізаваныя творы. Шмат у чым дзякуючы ім у Беларусі зьявілася мода на сярэднявечча і паўсталі дзесяткі калектываў, якія працуюць з такой музыкай. Узнагароды: "Рок-Карона-2002" у намінацыі "Традыцыі і сучаснасьць", 1-ае месца ў катэгорыі "Фольк-рэлізы" на цырымоніі "Містэрыя гуку" (2005). Мае 11 выдадзеных дыскаў і 6 відэакліпаў.
9987 / 0
29.05.2014
Ave Maria

Ave Maria

Яны ўздымаюць забытыя пласты старадаўняй музыкі, рэканструююць музычныя помнікі даўніх дзён, бяруцца за выкананьне рэлігійных гімнаў, а ў перапынках граюць Nirvana і Judas Priest на старажытных інструмэнтах. Гонар айчыннай музыкі — гурт «Стары Ольса» ў аўдыёчарце на Tuzin.fm.