
Ойра (Sex)
Гурт створаны ў 2011 у Рагачове пад назвай Sex.. Грае панк-рок. Вядомасьць набыў дзякуючы правакацыйным відэаролікам ды экспрэсыўным выступам. Актыўна гастралюе ў Беларусі, Расеі ды Ўкраіне. Сьпявае па-расейску і па-беларуску. Зь лета 2014 выступае пад назвай "Ойра".Сэкс па-рагачоўску
Новы поўнафарматны альбом гурта Sex з Рагачову завецца B.D.S.M., што прапаноўваецца расшыфроўваць як «Bielaruskaja Dziaržaŭnaja Seks Mašyna». Праўда, назва дыску абсалютна не адпавядае яго зьместу.