Shuma
Электронны этна-праект, заснаваны сьпявачкамі Русяй (Indiga, akana, Kazalpin) і Надзеяй Чугуновай (Akana, Kazalpin). Мае на мэце спалучыць даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клюбнай моладзевай культурай. Да праекту таксама далучаны саўнпрадусар Аляксей Карабейнік (Alexis Scorpio), супрацоўнічае таксама з шэрагам іншых беларускіх бітмэйкераў. У даробку: міні-альбо "Золак" , "remixes EP", shuma-мэдытацыя для супрацоўнікаў офісаў, shuma-бібліятэка беларускіх арнамэнтаў і дэбютны альбом "Zhnivo" (2015).Galochki
Гурт Shuma прэзэнтуе на TuzinFM кліп на свой новы самотнік «Galochki», які зьняла рэжысэрка Караліна Палякова.
Хмаркі
Кліп на песьню электра-фольк-праекту распавядае пра лёс трансгендарнай дзяўчыны і прысьвячаецца памяці Мішы Пішчэўскага, які быў зьбіты на глебе гамафобіі і памёр.
Kumachki
Новы кліп Shuma возьме ўдзел у трэцім туры відэачарту на TuzinFM. Пра відэа «Kumachki», якое было зьнятае на поўдні Ізраілю, распавядае яго стваральніца Караліна Палякова.
Рано рано
У відэачарце на Tuzin.fm бярэ ўдзел відэаролік ад гурту Shuma на песьню «Рано рано», які зьнялі Зьміцер Ляўкоўскі і Марыя Манакава.