Drwiwy

Drwiwy

Drwiwy пачынаўся ў 2009 годзе як сольны праект Арцёма Вілейта. У 2012 да яго далучыўся гомельскі музыка Сяргей Цуранкоў. Маюць дэбютны сынгл "Птушкі", "Альжбэта/ Шэпты завулкаў правінцыі", а таксама поўнавартасны альбом "Spokiŭ".
2185 / 0
24.11.2013
Пайсьці і не вярнуцца

Пайсьці і не вярнуцца

Менска-гомельскі праект запісаў, можа, самы дзіўны беларускі альбом году. Сьцюдзёны постапакаліптычны дарк-фольк пра цень, які палюе за сваім уладаром, і маленькіх птушак, што пяюць нежывыя песьні, асабліва ацэняць аматары містыкі, якія здольныя ўявіць, як гучаў бы COIL, калі б ён паўстаў у Беларусі, а таксама звычайныя агарафобы.