Ляпіс Трубяцкі
Гурт заснаваны ў 1990 годзе ў Менску. Шырокую вядомасьць прынёс альбом "Ранетае сэрца" (1996). На "Рок-Каранацыі-96" гурт атрымаў тры намінацыі "Найлепшы аўтар тэксту", "Альбом году" і "Гурт году" (Рок-Карона). З 1998 году працуе ў Расеі. З 2006 году зрабіў рэбрэндынг. У 2009 прызнаны найлепшым рок-гуртом у Расеі па вэрсіі прэміі RAMP. На "Рок-Каранацыі 2009" перамог у трох намінацыях - "Песьня", "Альбом" і "Гурт году". У 2012 узяў перамогу ў трох намінацыях - "Паэзія", "Кліп", "Гурт году" на прэміі "Чартова дюжина". Спыніў сваё існаваньне 1 верасьня 2014. Частка ўдзельнікаў заснавала гурт "Trubetskoy", а частка на чале з Сяргеем Міхалком утварыла праект BruttoLyapis Crew: бяз пылу і агню
Музыкі зь Беларусі, Украіны і Расеі ўшанавалі гурт «Ляпіс Трубяцкі», які спыніў ужо сваё існаваньне. Збольшага выйшла кісла, млява і нецікава.
Калі імпэрскасьць зьнікне як дым
Такое адчуваньне, што музыкі зь «Ляпіса Трубяцкога» селі на цягнік, які ня мае тармазоў. Новы альбом мае цяжкі да невыноснасьці гук, простыя да прымітыўнасьці аранжыроўкі і змрочную лёзунгавасьць. Але запальвае!
Міхалок як закладнік уласнай творчай канцэпцыі
Сяргей Міхалок аднойчы ўжо стаў закладнікам сваёй мастацкай канцэпцыі. Цяпер гісторыя паўтараецца.