Ляпіс Трубяцкі
Гурт заснаваны ў 1990 годзе ў Менску. Шырокую вядомасьць прынёс альбом "Ранетае сэрца" (1996). На "Рок-Каранацыі-96" гурт атрымаў тры намінацыі "Найлепшы аўтар тэксту", "Альбом году" і "Гурт году" (Рок-Карона). З 1998 году працуе ў Расеі. З 2006 году зрабіў рэбрэндынг. У 2009 прызнаны найлепшым рок-гуртом у Расеі па вэрсіі прэміі RAMP. На "Рок-Каранацыі 2009" перамог у трох намінацыях - "Песьня", "Альбом" і "Гурт году". У 2012 узяў перамогу ў трох намінацыях - "Паэзія", "Кліп", "Гурт году" на прэміі "Чартова дюжина". Спыніў сваё існаваньне 1 верасьня 2014. Частка ўдзельнікаў заснавала гурт "Trubetskoy", а частка на чале з Сяргеем Міхалком утварыла праект BruttoГрай
Сваю новую беларускамоўную песьню гурт меркаваў паказаць на пачатку 2011 году, але вырашыў прысьпешыць працу над ёй, каб прэзэнтаваць напярэдадні Новага году. Як кажа лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок, «каб вярнуць у нашыя шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і любоў». «Грай» бярэ ўдзел у восьмым туры на «Тузіне Гітоў».