Зьміцер Вайцюшкевіч
Сьпявак і музыка. Пачаў кар'еру ў гурце "Палац" (1992-1998) і "Крыві" (1998-2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце "Народны альбом" (1997), выканаў загалоўную песьню праекту "Я нарадзіўся тут" (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія налічвае блізу 20 альбомаў, у тым ліку на вершы Л.Дранько-Майсюка, А.Камоцкага, Р.Барадуліна, У.Някляева, У.Маякоўскага, В.Шугалея, У.Караткевіча. Перамогі на "Рок-Каранацыі" ў намінацыях "Музыка году" (2001), "Сьпеўная паэзія" (2006), "Выканаўца году" (2009)Зьміцер Вайцюшкевіч на Belsat Music Live №20 (+новы анонс)
Зьміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live спраўляе 16-годзьдзе свайго WZ-orkiestra.
Адліга адмяняецца. Вайцюшкевічу забаранілі дазволены канцэрт у Менску
Канцэрт гурту WZ-Orkiestra нечакана адменены пасьля таго, як яго правядзеньне было ўзгодненае з уладамі і пачаты продаж квіткоў.
«Камэта» Вайцюшкевіча — альбом месяца на Tuzin.fm
Альбом «Камэта» Зьмітра Вайцюшкевіча стаў пераможцам лістападаўскага чарту на Tuzin.fm. Гэтая падзея супала яшчэ з адной прыемнай навіной — 8 студзеня ў Менску пройдзе вялікі канцэрт WZ-Orkiestra.
Вайцюшкевічу забаранілі сыграць канцэрт на дзень народзінаў Барадуліна (аўдыё)
Канцэрт меў адбыцца 24 лютага ў менскім клюбе «Лісіная нара», але Менгарвыканкам адмовіў у выдачы гастрольнага пасьведчаньня.
Ідэолягі афіцыйна зьвінавацілі Вайцюшкевіча ў экстрэмізьме (дакумэнт)
Менскія ўлады далі пісьмовы адказ у сувязі з адмовай у выдачы гастрольнага пасьведчаньня на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
Вайцюшкевіч здымае народны кліп на песьню «Жыве Беларусь» (аўдыёпрэм’ера!)
Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе на Tuzin.fm студыйны запіс песьні «Жыве Беларусь» на словы Ўладзімера Някляева і запрашае ўсіх узяць удзел у стварэньні «народнага» кліпа на яе.
Канцэрт Вайцюшкевіча ў «Піратах» не адбудзецца (дапоўнена)
Заяўленага выступу артыста 6 лютага ў клюбе «Піраты» ня будзе. Суцяшальная сустрэча і аўтограф-сэсія з музыкам пройдзе ў галерэі Tut.by 8 лютага.
Канцэрт WZ-orkiestra 6 лютага пад пагрозай зрыву (заява арганізатараў)
Маючы ўсе дазволы-дамовы на руках і практычна прададзеную залю, арганізатары канцэрту WZ-orkiestra апынуліся ў вельмі дзіўнай сытуацыі. Клюб «Піраты» ня хоча праводзіць гэтае мерапрыемства.
WZ-orkiestra дасьць клюбны канцэрт у Менску (+падборка найлепшых песень)
Гурт Зьмітра Вайцюшкевіча сыграе найлепшыя песьні за 15 гадоў у межах праекту «Жывы Тузін». Эксклюзіўны канцэрт адбудзецца 6 лютага ў клюбе «Піраты».
Калядны сюрпрыз. Забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча (+прэм'ера песьні і КЛІПА)
Менскія ўлады не далі дазвол на правядзеньне сольнага канцэрту Зьмітра Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ. «Як адкруцілі гайкі, так і закруцілі», — кажа выканаўца і прэзэнтуе новую песьню на верш Уладзімера Някляева.
Кліп месяца на Tuzin.fm — «Дачакайся, матуля» ад Вайцюшкевіча (відэа)
Праца рэжысэра Расьціслава Смольскага на песьню Зьмітра Вайцюшкевіча перамагла ў другім туры відэачарту. Выканаўца з гэтай нагоды падзівіўся, бо не разьлічваў на такую падтрымку. І прысьвяціў перамогу Генадзю Бураўкіну.
Вайцюшкевіч прэзэнтаваў «Варанок» у саўне (аўдыё)
Прэзэнтацыю свайго новага альбому «Варанок» Зьміцер Вайцюшкевіч вырашыў зрабіць у адной зь менскіх саўнаў. Каб падкрэсьліць задушэўнасьць сваёй працы.